Чатыры гадзіны супрацоўнікі КДБ дапытвалі былога актывіста “Маладога фронту”, а цяпер сябра Партыі БНФ Эдуарда Зелянкова
14.03.2007.
Спадар Зелянкоў расказаў Радыё Свабода: "Мяне выклікалі на допыт як сьведку ў справе “Маладога фронту”. Прыехаў нейкі капітан з Гомелю і сказаў, што ў яго заданьне зь менскага КДБ правесьці допыты. Прычым, як стала вядома, ня толькі мяне, а й яшчэ некалькі хлопцаў таксама выклікалі на допыты. Распытвалі пра дзейнасьць арганізацыі й яе кіраўніцтва".З Эдуарда ўзялі падпіску, што ён ня будзе распавядаць пра матэрыялы справы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








