Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


12 сакавіка каардынатар праекту Тузін Гітоў Сяргей Будкін, арганізатар канцэртаў Павал Кашырын і юрыст Валянцін Стэфановіч наведалі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца дазволу на правядзенне канцэрту гурта «Крама»

14.03.2007.

Пра тое, што адказалі чыноўнікі і да чаго прывяла размова, Еўрарадыё расказаў Валянцін Стэфановіч:

-- Яны казалі: маўляў, што вы сюды ходзіце? Ідзіце ў аддзел ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта, і там яны ўсе пытанні вырашаць. Хаця ёсць парадак арганізацый, зацверджаны Саветам Міністраў, там ніякага аддзела ідэалогіі няма.

Гучалі словы, што ўсе музыкі павінны пакаяцца, тады ім усё даруюць, тады будуць дазваляць іхнія канцэрты. Толькі ў чым пакаяцца — незразумела, відаць, у сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Потым ішлі размовы: калі вы паабяцаеце, што не будзе ніякіх палітычных рэчаў на канцэрце, не будзе ніякай незарэгістраванай сімволікі, можа быць, тады будзе дазвол.

Мая такая была парада, што трэба звяртацца пісьмова, бо ўсё гэта гучыць у вусных формах.

У адпаведнасці з гэтым палажэннем, якое б яно ні было, трэба падаваць заяўку і дадатковую заяву ад імя арганізатара, дзе напісана, што такая заяўка пададзена, прашу даць мне пісьмовы адказ, у тым ліку матываваны адказ у выпадку адмовы на правядзенне канцэрту, -- кажа юрыст.

Дададзім, што калі браць само палажэнне, то там натуральна няма ні слова пра тое, што нельга выкарыстоўваць нейкія палітычныя рэчы. Ёсць некалькі падставаў, каб не дазволіць канцэрт.

Гэта супадзенне мерапрыемстваў у памяшканні і наяўнасць іншых падставаў, якія перашкаджаюць правядзенню гэтага мерапрыемства. Але якія такія іншыя, гэта ўсё павінны растлумачыць.

І яшчэ адно, у палажэнні напісана, што ўсе гэтыя працэдуры створаныя для кантролю за якасцю мастацкага ўзроўню канцэртаў, а таксама прадухілення прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі і іншых супрацьзаконных і антыграмадскіх з’яваў.

Вядома ж, нічога з пералічанага гурт «Крама» на сваім канцэрце рабіць не збіраўся. Зараз арганізатары плануюць даслаць пісьмовую заяўку і чакаць матываванага адказу. Таму шанец на правядзенне канцэрту яшчэ застаецца, але невялікі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования