У Дзень салідарнасці з народам Беларусі, 16 сакавіка, у Амстэрдаме адбудзецца паказ дзвюх кінастужак, прысвечаных сакавіцкім падзеям 2006 года ў Менску: “Урок беларускага” Міраслава Дэмбіньскага і “Ці магу я атрымаць права” (“Can I Get a Right”) Себасцьяна Хайнцэля
14.03.2007.
Паказ арганізаваны ў рамках штогадовага фэсту дакументальных фільмаў “Міжнароднай Амністыі” і пачнецца 16 сакавіка, у 15:00 у культурным цэнтры DeBalie па адрасе Kleine-Gartmanplantsoen, 10, 1017 RR Amsterdam.У 15:30 па мясцовым часе прамую трансляцыю кінастужак можна будзе паглядзець на сайце DeBalie. У 17:30 адбудзецца паўтор трансляцыі, паведаміла прэс-служба Хартыя-97.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








