Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адпусьцілі з Акрэсьціна
14.03.2007.
Суд над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам так і не адбыўся. Як стала вядома, яны не пакідалі сьценаў прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсціна.Сёння каля будынка суда Савецкага раёна сталіцы іх чакалі прадстаўнікі палітычных партый, АБСЕ, амерыканскай амбасады, праваахоўнікі, журналісты, моладзевыя актывісты і блізкія. Але начакана абодвух лідэраў перадалі іх адвакатам. Як паведамляюць праваабаронцы, на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). Суд над ім прызначаны на 23 сакавіка. У гэты ж дзень будзе разглядацца адміністратыўная справа Вячаслава Сіўчыка, які таксама абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








