У Менску затрыманы маладафронтавец С. Луцэвіч
15.03.2007.
Увечары 14 сакавіка міліцыя затрымала непаўнагадовага актывіста незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Сьцяпана Луцэвіча за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на 16-павярховым даху.Як паведамляе прэс-служба Маладога Фронту, затрыманьне адбылося прыкладна ў 22.00. Зараз дакладнае месцазнаходжаньне маладафронтаўца невядомае. Луцэвіч вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у межах акцыі па адзначэньні паловы года знаходжаньня лідэра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча ў турме.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








