14 сакавіка ў Сяргея Скрабца апісалі маёмасьць дзеля пагашэньня запазычанасьці перад «Беларусбанкам»
15.03.2007.
Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць выплаціць паўтара мільярда рублёў (каля 700 тысяч далараў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.Судовы выканаўца Аляксандра Шумейка апісала аўтамабіль Аўдзі80 1988 года выпуску, дываны, тэлевізар, сувеніры, халадзільнік, электрапліту, не пагрэбавалі і зламанай пральнай машыны. Штомесяц вяртаючы па 20 долараў ЗША, Сяргей Скрабец здолее пагасіць запазычанасць цягам 300 гадоў. Дасюль палитык ня здолеў нідзе працаўладкавацца.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








