Увечары 15 сакавіка нацыянал-бальшавікі закідалі бутэлькамі з чорнай фарбай будынак консульства Латвіі ў Віцебску
16.03.2007.
Як паведаміў БелаПАН адзін з менскіх актывістаў незарэгістраванай расейскай Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), гэта была акцыя пратэсту супраць перагляду Латвіяй і Эстоніяй вынікаў Другой Сусветнай вайны.22 студзеня чорнай фарбай быў абліты будынак генеральнага консульства Эстоніі ў Менску. На тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва былі раскіданыя ўлёткі, якія заклікаюць эстонскі ўрад адмовіцца ад зносу савецкіх помнікаў, прысвечаных падзеям другой сусветнай вайны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








