Вярхоўны суд адмовіўся выконваць рашэнне Рады ААН па правах чалавека, якое тычылася аднаўленьня дзейнасьці “Грамадзянскай ініцыятывы” ў Гомелі
16.03.2007.
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без увагі рашэнне Рады ААН па правах чалавека аб аднаўленьні дзейнасці ў Гомелі грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”. У лісце з Вярхоўнага суда на імя старшыні арганізацыі Віктара Карняенкі гаворыцца, што скарга прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі разглядацца не будзе.“На мой погляд, службоўцы ад правасуддзя працягваюць упарта ўжываць палажэнні ўнутраных нарматыўна-прававых актаў, і не заўважаюць пры гэтым не толькі міжнародных дамоў, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, але і нормаў Канстытуцыі нашай краіны., – лічыць праваабаронца, старшыня абласнога аддзялення РГА “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка, паведамляе БелаПАН.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








