Улады бяруць хатнія сеткі пад кантроль
16.03.2007.
У Беларусі прымаюцца меры для навядзення парадку ў сферы дамашніх інтэрнэт сетак. Аб гэтым 16 сакавіка на прэс канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Яўген Мачайла, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на БЕЛТА.Паводле яго слоў, хутка ўступіць у дзеяньне пастанова ўрада, якая рэгламентуе дзейнасць інтэрнэт сетак. Гэта дасць магчымасць легалізаваць гэты бізнес, ведаць каардынаты прадаўцоў інтэрнэт прадукту і кантраляваць іх работу.
У той жа час Яўген Мачайла паведаміў, што ў мінулым годзе па фактах парушэнняў у гэтай сферы быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Работа ў гэтым напрамку працягваецца.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








