Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Збор подпісаў у абарону бернардынскага кляштара з касьцёлам з тактычных меркаваньняў часова прыпынены

16.03.2007.

Такое рашэньне па тактычных меркаваньнях прыняў сакратарыят Аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. У заяве, якая была распаўсюджана 15 сакавіка, гаворыцца, што “да кампаніі па абароне права на свабоду сумленьня далучыліся новыя ініцыятывы, памесныя цэрквы і хрысьціянскія дэнамінацыі. У сувязі з гэтым мы дамовіліся ўзгадніць форму нашага супрацоўніцтва і выпрацаваць супольны план агульнабеларускай Кампаніі і масавага збору подпісаў”.

Плануецца, што з 22 красавіка кампанія працягнецца з большым размахам і ў новым фармаце. “Самае галоўнае зараз, – гаворыцца ў заяве, – актывізаваць дзейнасьць па распаўсюду інфармацыі пра існаваньне закона, які парушае права на свабоду сумленьня, і пра яго ўплыў на рэлігійнае жыцьцё краіны”.

Раней паведамлялася аб тым, што амаль 800 подпісаў вернікаў і вядомых гармадскіх дзеячаў пад патрабаваньнем вяртаньня каталікам гэтых шматпакутных культавых пабудоў былі накіраваны прэзыдэнту Беларусі. Нядаўна да збору подпісаў за перадачу будынкаў манастыра вернікам далучылася таксама Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Таму прапанова Аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” выглядае даволі слушнай.

Нагадаем, што збор подпісаў пачаўся 7 сакавіка пасьля таго, як стала вядома пра намер Менскага гарвыканкаму перадаць помнік архітэктуры барока XVII стагодзьдзя інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс з басэйнам і аб’екты гандлёва бытавога прызначэньня.

Сёння ў Мінску, на жаль, захавалася вельмі мала помнікаў архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў. Многія з іх былі грунтоўна перабудаваныя альбо разбураныя яшчэ ў ХІХ ст. Сярод тых, якія засталіся – комплексы кляштараў бернардынак і бернардынцаў, а таксама былы касцёл езуітаў – катэдра. Нагадаем, што манастыр бэрнардынцаў, узьведзены на сродкі дабрачынцаў, незаконна сканфіскавалі ў 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі пасьля падаўленьня нацыянальна вызваленчага паўстаньня Кастуся Каліноўскага. А будаўніцтва мураванага касцёла пачалося ў канцы 1640-х гг. Тады віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч і яго жонка Сафія, княжна Друцкая-Горская, выдзелілі на будаўніцтва касцёла бенедыктынак 20 000 польскіх злотых.

Пачынаючы зь 19 сакавіка 2004 года вернікі двойчы ў дзень праводзяць набажэнствы каля будынку былога касьцёлу. Таму ў гэты дзень, (Дзень сьвятога Іосіфа) яны плануюць адзначыць другую гадавіну маленьняў за вяртаньне сьвятыні.

Сумна прызнаць, але за апошнія 15 гадоў у Менску з’явіўся толькі адзін новы касьцёл, у той час, калі праваслаўныя храмы узводзяцца паўсюда. Безумоўна, рашэньне гарадскіх уладаў дзікунскае не толькі ў плане знішчэньня старадаўняй архітэктурнай спадчыны Беларусі, але і абмяжоўвае вернікаў у іх спрадвечным і, дарэчы, задэклараваным у Канстытуцыі краіны, праве на свободу сумленьня.

“У храме павінен быць храм”, -- так лаканічна, але слушна, сцвярджае айцец Андрэй Абламейка. – Сама архітэктура гэтай пабудовы служыла адной мэце – рэлігійнай, таму прыстасоўваць яго пад свецкія патрэбы ёсьць вялікі нонсэнс”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования