Польская грамадзкая арганізацыя “Свабодная Беларусь” заявіла пра завяршэньне акцыі збору подпісаў з патрабаваньнем да беларускіх уладаў вызваліць палітвязьня Аляксандра Казуліна
17.03.2007.
Сабрана 7140 подпісаў.“Мы перадамо гэтыя подпісы фармальным шляхам. У Варшаве ёсьць прадстаўніцтва рэжыму Лукашэнкі – амбасада, і туды мы перадамо зварот. Канешне, мы разумеем, что беларускі рэжым ня надта зьверне ўвагу на гэтыя некалькі тысячаў подпісаў, але лічым, што гэта наш абавязак – паказваць сваю салідарнасьць”, -- сказаў Радыё Свабода адзін з лідэраў арганізацыі Куба Міхалоўскі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








