У Гародні затрыманы сябар Партыі БНФ
21.03.2007.
Сёньня ў першай палове дня ў Гародні затрыманы сябра партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і дастаўлены ў адзін з мясцовых РАЎСаў. Яму прад’яўлена абвінавачаньне ў дробным хуліганстве.Нагадаем, што прыкладна ў гэты час летась Саранчукова затрымалі раніцай каля ўласнага дома, дзе ён нібыта спраўляў натуральныя патрэбы. Цікава, якое абвінавачваньне яму будзе прад’яўлена на гэты раз: ці тое ж самае, ці брыдкаслоўе? Бо фантазія ў прааахоўнікаў, як бачна, працуе слаба. Хутчэй за ўсё ў рэгіёнах пачынаюцца прэвентыўныя затрыманьні найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных рухаў напярэдадні Дня волі 25 сакавіка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








