Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Адрыян Севярын зьвернецца ў Раду бясьпекі ААН наконт Беларусі

21.03.2007.

Спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын мае намер рэкамэндаваць Радзе бясьпекі ААН "прыняць адпаведныя меры дзеля забесьпячэньня выкананьня Рэспублікай Беларусь ейных прававых абавязацельстваў".

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе А. Севярына, што месьціцца на афіцыйным сайце Рады ААН па правах чалавека.

— Даклад сьведчыць аб тым, — зазначае Севярын, — што Беларусь не выконвае абавязацельствы, прынятыя ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дагаворамі па правах чалавека, да якіх яна далучылася.

Спэцдакладчык канстатуе, што трэці год запар урад Беларусі катэгарычна адмаўляецца ад супрацы зь ім.

— Усе намаганьні па наладжваньні канструктыўнага дыялёгу аказаліся безвыніковымі, — кажа ён. — Адсутнасьць любой рэакцыі падразумявае, што ўрад Беларусі прызнае факты, якія ўтрымліваюцца ў дакладзе.

На думку Севярына, на працягу 2006 года становішча ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася, а ягоныя высновы й ацэнкі гэтай сытуацыі пацьверджаныя і поўнасьцю падтрыманыя многімі эўрапейскімі арганізацыямі, у прыватнасьці АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеяй АБСЭ, Радай Эўропы, Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы і іншымі.

— Немагчыма сабе ўявіць, — кажа Севярын, — што ўсе гэтыя людзі памыляюцца або неаб'ектыўныя.

У сваім дакладзе ён падкрэсльівае, што "толькі нешматлікія дзяржавы падтрымліваюць цяперашні рэжым у Беларусі".

Севярын таксама мае намер рэкамэндаваць Савету ААН па правах чалавека зьвярнуцца ва Ўпраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з просьбай пачаць тэрмінова ствараць групу экспэртаў дзеля "высьвятленьня адказнасьці вышэйшых службовых асобаў беларускага ўрада за зьнікненьні або забойствы шэрагу грамадзкіх дзеячоў і журналістаў, а таксама дзеля ўнясеньня канкрэтных прапановаў аб распачынаньні ў дачыненьні да іх перасьледу, з тым каб пакласьці канец беспакаранасьці асобаў, уцягнутых у гэтыя злачынствы".

Севярын таксама рэкамэндуе, каб усе дзяржавы — сябры ААН, у прыватнасьці Расея і Ўкраіна, прынялі меры дзеля абмежаваньня паездак за мяжу службовых асобаў Беларусі, якія ўжо прынялі Эўразьвяз і ЗША. Пры гэтым Севярын падкрэсьлівае, што дзеля звычайных грамадзянаў Беларусі паездкі за мяжу варта ня толькі палегчыць, але і зьменшыць плату за візы або нават вызваліць ад яе, паведамляе Радыё Рацыя.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования