Першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Берасьцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту ў чарговы раз адмоўлена ў прадастаўленьні юрыдычнага адрасу
22.03.2007.
Перад тым старшыня першаснай арганізацыі работнікаў БрДУ Валянцін Лазарэнкаў зьвярнуўся да рэктара Міхаіла Часноўскага з просьбай вярнуць юрадрас, якуі ў СПБ адабралі ў мінулым годзе.У лісьце актывіст спасылаўся на рэкамэндацыі Міжнарожнай арганізацыі Працы. Аднак адказ рэктара расчараваў кіраўніка незалежнага прафсаюза, бо кіраўніцтва ВНУ ня ўбачыла падставаў адмяніць рашэньне аб немэтазгоднасьці прадастаўленьня юрыдычнага адрасу.
Паводле словаў В.Лазарэнкава, ён працягне працаваць дабівацца справядлівасьці ў гэтым пытаньні. На сёньняшні дзень у ВНУ ёсьць больш за трыццаць сябраў арганізацыі, якія не зьбіраюцца ўступаць у афіцыйны прафсаюз, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








