Затрыманы яшчэ адзін “маладафронтавец”
22.03.2007.
Сёньня ўранку ля свайго дому супрацоўнікамі Партызанскага раёну сталіцы быў затрыманы актывіст незарэгістраванай арганізацыі 'Малады фронт' Алег Корбан. Як паведамляе "Наша Ніва", пакуль невядома, дзе зараз знаходзіцца юнак. Алег Корбан зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе супраць маладзёвых актывістаў. Справа ў дачыненьні Корбана заведзена паводле крымінальнага артыкулу "Удзел у незарэгістраванай арганізацыі".Нагадаем, што ўчора міліцыянтамі быў затрыманы прэс сакратар 'Маладога фронту' Барыс Гарэцкі, на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Ноч Барыс правёў на Арэсьціна. Сёньня над ім мусіць адбыцца суд.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








