Затрыманьні актывістаў дэмакратычных рухаў і партый набываюць масавы характар
22.03.2007.
Як стала вядома праваабаронцам, гадзіну таму ў Менску каля станцыі метро “Аўтазаводская” спецназаўцамі быў затрыманы актывіст Мікіта Красноў, які быў разам са сваёй маці. Прычына затрыманьня не патлумачаная. Адзінае, што міліцыянты паведамілі ёй, што сына адпраўляюць у Завадскі РАУС.У той жа час, па паведамленьню “Беларускага партызана” ва ўсе РАУСы паступілі спісы асобаў на нейтралізацыю” перад Днём Волі 25 сакавіка. Учора ўчастковыя інспектары пачалі абыходзіць кватэры і абзвоньваць суседзяў найбольш актыўных удзельнікаў дэмакратычных рухаў. Таму многія лідэры, часова сыходзяць у “падпольле”, каб перачакаць пераслед да правядзеньня акцый 25 сакавіка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








