22 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ пройдзе адкрыцьцё выставы палітычнага плакату
22.03.2007.
Гэта трэцяя выстава пройдзе на сядзібе Партыі БНФ у рамках цыклу «Беларускі супраціў».Дагэтуль прайшлі выставы Алеся Цыркунова і Аляксея Марачкіна. Усе яны прымеркаваныя да Дня Волі, паведаміла "НН".
У новай экспазіцыі будуць прадстаўленыя беларускія палітычныя плакаты ад 1980ых да сёньняшніх дзён, ад «Гуканьня вясны» да «Белжабы».
Выстава працягнецца цэлы месяц, пасьля чаго яе зьменіць фотавыстава сьпевака Андрэя Плясанава «10 гадоў з аднаго вакна».
Пачатак а 18:00. Уваход вольны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








