Суд Першамайскага раёну Менску арыштаваў Барыса Гарэцкага на 12 сутак. На знак пратэсу моладзевы актывіст абвесьціў галадоўку.
22.03.2007.
Прэс-сакратара незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўчора на вуліцы Валгаградзкай, калі ён выйшаў з дому. Яны праверылі ў ягоным заплечніку ўсе рэчы і завезьлі хлопца ў дзяжурную частку міліцыі Першамайскага раёну Менску, дзе склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў, Барыс ішоў па вуліцы і гучна нецэнзурна лаяўся.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








