Міліцыянты робяць спробы затрымаць Сяргея Лісічонка
22.03.2007.
Як стала вядома ПЦ "Вясна" учора, 21 сакавіка, увечары дахаты да моладзевага актывіста Сяргея Лісічонка наведаліся супрацоўнікі міліцыі, аднак таго не аказалася дома. Сёньня ж зранку прыходзіў цэлы нарад міліцыі на чале з участковым, каб прымусова даставіць актывіста ў пракуратуру, аднак Сяргея Лісічонка зноў не аказалася ў хаце. Дагэтуль каля пад'езду дома дзяжурыць міліцэйская машына.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








