Увечары 22 сакавіка ў Гародні міліцыянты спрабавалі ўвайсьці ў кватэру грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута
23.03.2007.
Па зьвестках Радыё Свабода, яны патрабавалі адчыніць дзьверы, матывуючы, што паступілі нейкія скаргі. У кватэры адключылі сьвятло.Міліцыянты выйшлі з пад’езду толькі калі ў 21.30 прыехаў брат Станіслава Андрэй Пачобут, які паказаў журналісцкае пасьведчаньне. Паводле яго, на вуліцы ён бачыў прынамсі трох міліцыянтаў і яшчэ трох у пад’езьдзе. Дарэчы, у Станіслава Пачобута 22 сакавіка -- дзень нараджэньня, яму споўніўся 31 год.
Як паведаміў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху гарадзенец Валеры Леванеўскі, каля ягонага пад’езду ў мікрараёне Дзевятоўка дзяжураць два міліцыянты. З гэтай прычыны ён вымушана не пакідае сваёй кватэры.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








