Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа за падрыхтоўку масавых беспарадкаў
23.03.2007.
Па зьвестках Радыё Свабоды, 22 сакавіка ўвечары супраць дэмакратычнай актывісткі Аляксандры Ясюк з Барысава супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу. У яе знайшлі налепкі з залікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка.Актывістку затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Аляксандра Ясюк, як і актывіст “Вольнай моладзі” Мікіта Красноў, мае статус падазраванай у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








