Суды над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам перанесены
23.03.2007.
Як стала вядома праваабаронцам, 23 сакавіка павінны былі адбыцца суды над лідэрам партыі БНФ Вінцуком Вячоркам і вядомым актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Аднак паколькі Вячорка ў дадзены момант мае лісток непрацаздольнасьці, суд над ім перанесены на 4 красавіка. На гэты ж дзень прызначаны суд над Сіўчыкам, які нібыта спазьніўся на судовае пасяджэньне і таму суддзя прыняла рашэньне аб пераносе разгляду справы на красавік.Нагадаем, што 13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). У дробным хуліганстве вінавацяць таксама і Вячаслава Сіўчыка. Абодва яны былі затрыманы і правялі ноч у спецпрымальніку- размеркавальніку на Акрэсьціна..
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








