Маладзечанскіх актывістаў папярэджваюць
23.03.2007.
У Маладэчна 22 сакавіка дадому да трох моладзевых актывістаў Фарыно Генадзя, Юрася Алейніка і Жыбуртовіча Віталя наведаліся супрацоўнікі міліцыі. Генадзя і Юрася на гэты час не аказалася дома, таму яны дапытваліся ў бацькоў пра падрабязнасці дзейнасьці хлопцаў. Віталя Жыбуртовіча па тэлефоне запрасілі ў Маладэчанскі райадзел міліцыі. Міліцыю цікавіла інфармацыя пра актывістаў, якіх ён ведае і аб планах на 25 сакавіка. Як павядамляюць мясцовыя праваабаронцы, затым Жыбуртовіча папядэдзілі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і адпусьцілі.Сёньня яны зноў наведалі Фарыно, пры гэтым настойліва запрашалі праехаць у міліцыю для гутаркі. Але, паколькі Генадзь спаслаўся на занятасць, яму была ўручана позву на суботу.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








