На сумленьні ў рэжыму – яшчэ пяцёра затрыманых падлеткаў
23.03.2007.
Cупрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску затрымалі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сержука Гумінскага, Касю Галіцкую, непаўналетнюю Насту Палажанку і яшчэ двух чалавек, прозьвішчы якіх высьвятляюцца.Як стала вядома ўсіх затрыманых, акрамя Палажанкі і Галіцкай вызвалілі. Паводле неправеранай інфармацыі іх могуць адвезьці на Акрэсьціна, паведамляе "Наша ніва".
Затрыманы сябра моладзевага крыла БНФ Сяржук Карповіч, якога зьвінавацілі ў дробным хуліганстве. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








