24 сакавіка каля 14-00 ў Магілёве затрыманы Антон Усьцімчук
24.03.2007.
Зараз ён утрымліваецца ў Ленінскім РАУС г. Магілёва. Нарад міліцыі, які затрымаў моладзевага актывіста, даставіў яго ў РАУС "дзеля высьвятленьня асобы". У РАУСе наАнтона быў складзены пратакол аб зьдзяйсьненьні ім дробнага
хуліганства (ён, нібыта, брыдкасловіў).
Паколькі праваабаронца Барыс Бухель ня быў дапушчаны да затрыманага ў якасьці прадстаўніка, Антон Усьцімчук запатрабаваў адваката.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








