Кастрычніцкая плошча парад пачаткам Дня Волі
25.03.2007.
Па стану на 11-40 Кастрычніцкая плошча сталіцы перакрыта металёвымі парэнчамі ад Цырку да “Макдональдзу”. На плошчы не спыняецца аўтобус 100, а цягнікі метро праходзяць міма. На ўсіх вуліцах, якія прылягаюць да плошчы, дзе мае адбыцца збор удзельнікаў Дня Волі, стаяць дзесяткі крытых КАМАЗаў з унутранымі войскамі, аўтобусы. Шмат аўтобусаў каля “Журавінкі і на вуліцы Дарашэвіча, спецтэхнікі -- у Купалаўскім парку. У дварах некаторых дамоў канцэнтруюцца амапаўцы. Дэманстранты з большага падыходзяць да Цырку, і на бакавыя вуліцы, Паўсюль, дзе выстаўлена агароджа, зьбіраюцца гараджане.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








