З начной пошты праваабаронцаў
25.03.2007.
Магілёў: 24 сакавіка каля 14-00, быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Сувораў. Да
17-30 яго ўтрымлівалі ў апорным пункце міліцыі, пасьля чаго даставілі
ў Ленінскі РАУС г. Магілёва. Ён абвінавачаны ў дробным хуліганстве
(нібыта, брыдкаслоў'е).
Скрадзеная невядомымі 23 сакавіка, моладзевая актывістка
Крысьціна Шацікава ўтрымліваецца, па зьвестках мясцовых актывістаў, у псыхіятрычнай
больніцы г. Магілёва.
Увечары 24 сакавіка ў Магілёве быў затрыманы Сяргей Лапуцін. У яго быў
сканфіскаваны вялікі наклад газэты "Наш Магілёў". Празь дзьве гадзіны
С.Лапуціна вызвалілі.
Каля 21-00 у гэты ж дзень быў затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Нягацін, які
распаўсюджваў сярод жыхароў гораду незалежныя выданьні.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








