У Віцебску затрымалі яшчэ трох чалавек
25.03.2007.
У пастарунак трапіў таксама журналіст радыё “Палёнія” Юрась Сьцяпанаў.Супрацоўнікі міліцыі мелі намер завезьці ў пастарунак яшчэ трох журналістаў недзяржаўных мэдыяў — Радыё Свабода, “Комсомольской правды” і “Витебского курьера”, якія фатаграфавалі сьцяг на вуліцы Леніна. Але, параіўшыся зь некім па тэлефоне, міліцыянты перапісалі зьвесткі кожнага, і журналістаў адпусьцілі.
За прадстаўнікамі незалежных мэдыяў па-ранейшаму сочаць невядомыя людзі ў цывільным. Міліцыянты не рэагуюць на скаргі пра тое, што грамадзянаў пільнуюць невядомыя асобы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








