Сіўчыка выпусьцілі на волю
26.03.2007.
Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, сёньня позна ўвечары адпусьцілі на волю. Яго затрымалі 24 сакавіка і дапыталі ў крымінальнай справе за падрыхтоўку масавых беспарадкаў, паведамляе Радыё Свабода.Вячаслаў Сіўчык меў статус падазраванага ў гэтай справе. Апроч яго, у ізалятары па гэтай справе знаходзіліся Аляксандра Ясюк і Мікіта Красноў. Паплечнікі Сіўчыка лічаць, што ягонае затрыманьне было прэвэнтыўным захадам, каб не дапусьціць удзелу Сіўчыка ў Дне волі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








