Судзяць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску
26.03.2007.
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска судзяць затрыманых учора Ганну Латышаву, Алену Залескую, Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленку. Іх вінавацяць паводле Адміністрацыйнага артыкулу "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Максымальнае пакараньне да 30 базавых велічыняў (930 тысячаў рублёў) альбо адміністрацыйнае парканьне, паведамляе Радыё Свабода.Супраць затрыманых сьведчыць намесьнік начальніка раённай міліцыі ў справах грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі.
Яшчэ двое ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – Барыс Хамайда і Алесь Пазьняк – чакаюць пачатку асобнага працэсу.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








