Берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін выпушчаны з ізалятара часовага затрыманьня ў Берасьці
26.03.2007.
Сёньня ў 11-30 вядомы берасцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін быў выпушчаны з ізалятара часовага затрыманьня ў Берасці.Як паведаміў сам праваабаронца, ён быў затрыманы 24 сакавіка як падазроная асоба ў здзяйсьненьні злачынстваў і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Берасця, дзе яго асобу доўга “прабівалі” па міліцэйскай базе дадзеных. Пасьля праваабаронцу ў прысутнасьці намесніка начальніка РАУС Сцяпанава абшукалі наконт забароненых выданьняў, аднак акрамя газэты “Наша ніва” нічога не знайшлі. Затым з дапамогай падазроных сведкаў Вялічкіна спрабавалі абвінаваціць у дробным хуліганстве. Аднак праваабаронца патрабаваў адваката і выкліку сведкаў са свайго боку. У выніку – суд перанесены на 15-00 29 сакавіка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








