Пяцёх затрыманых на Дзень Волі пакаралі грашовымі шітрафамі
26.03.2007.
Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ірына Смалякова прызнала затрыманых учора Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Ганну Латышаву, Алену Залескую, Сяргея Каваленку вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці, паведамляе Радыё Свабода.Паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, спадароў Таўпыгу, Дзяржаўцава, Латышаву і Залескую яна пастанавіла пакараць штрафам памерам 2 базавыя велічыні, або 62 тысячы беларускіх рублёў кожнаму. Сяргею Каваленку прысудзілі штраф памерам 3 базавыя велічыні, або 93 тысячаў беларускіх рублёў.
Пратаколы пра затрыманьне непаўнагадовых Сьвятланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








