Наваполацкага актывіста арыштавалі на двое сутак
26.03.2007.
Сёньня ў Наваполацкім гарадзкім судзе слухалі адміністрацыйную справу грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнкі.Як паведамлялася раней, спадар Шаўчэнка быў затрыманы 24 сакавіка а 23-й гадзіне ля пад’езда свайго дому. Яго абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і нецэнзурнай лаянцы.
Заслухаўшы сьведкаў-міліцыянтаў, суд пастанавіў арыштаваць В.Шаўчэнку на двое сутак. Паколькі ад часу затрыманьня грамадзкі актывіст знаходзіўся ў камэры папярэдняга зьняволеньня, сёньня а 23-й гадзіне ён мусіць выйсьці на волю. Радыё Свабода
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








