У Гомелі праходзіць суд над Уладзімерам Кацорам
27.03.2007.
У судзе Савецкага раёну Гомеля пачася разгляд адміністрацыйнай справы Ўладзімера Кацоры. Намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП і каардынатара руху “За Свабоду” вінавацяць у хуліганстве і ва ўхіленьні ад яўкі ў міліцыю.Уладзімера Кацору затрымалі ўчора і зьмясьцілі ў ізалятар.
Пачынаючы ад 20 сакавіка за кватэрай актывіста АГП было ўсталяванае вонкавае назіраньне. Міліцыянты прыносілі позвы, каб Уладзімер Кацора зьявіўся нібыта па ягонай заяве наконт правакацыі 18 сакавіка. У міліцыю Кацора не пайшоў, бо з’ехаў у Менск на сьвяткаваньне Дня Волі, паведамляе Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








