З 25 сакавiка парафiяне гомельскага касцёла Нараджэння Божай Мацi пачалi малiтвы за ненароджаных дзяцей
29.03.2007.
Пра гэта БелаПАН паведаміў настаяцель храма ксёндз Славамiр Ляскоўскi. Акцыя праходзiць у касцёле ўжо трэцi год.“Чалавек, якi жадае малiцца за ненароджаных дзяцей, запiсваецца ў нас i атрымлiвае лiсток з тэкстам малiтвы. Яе чытанне кожны праводзiць самастойна”, — патлумачыў Славамiр Ляскоўскi.
Акцыя будзе доўжыцца дзевяць месяцаў, да свята Божага Нараджэння.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









