Маладафронтаўцам, якія дагэтуль праходзілі падазраванымі па крымінальнай справе, прад'яўленае абвінавачаньне
29.03.2007.
Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі і Наста Палажанка лічаць, што ў сьпісе абвінавачаных могуць быць і іншыя іхныя паплечнікі. Сёньня а 14-й гадзіне маладафронтаўцы прыдуць у Менскую гарадзкую пракуратуру знаёміцца з матэрыяламі заведзеных на іх спраў, паведаміла Радыё Свабода.Крымінальную справу супраць незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” КДБ распачаў 4 лютага. Максімальнае пакараньне паводле артыкула 193.1 КК РБ – два гады зьняволеньня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









