На кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні праведзены ператрус
16.05.2007.
Учора ў 22.30 скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі, паведаміла “Радыё Свабода”.Непаўнагадовы хлопец зьяўляецца падазраваным па крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 30 траўня, калі ў судзе пачнецца судовы разгляд справы, Яраславу споўніцца 18 гадоў. Маладафронтаўцы ня выключаюць, што ў хуткім часе Яраславу Грышчэню таксама могуць прад’явіць абвінавачаньне.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








