Суд над заяўнікам акцыі “Чарнобыльскі Шлях” Юры Зянковічам адбудзецца 17 траўня ў 17-00
16.05.2007.
Як паведаміў ПЦ "Вясна" сябра Сойма Партыі БНФ Юры Зянковіч, судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай на яго, перанесены на заўтра. Гэта адбылося па прозьбе адваката партыйца. Разглядаць справу будзе судзьдзя Савецкага райсуду Менску Рэлява.Нагадаем, сп.Зянковіч быў затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП - парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў - за тое, што ўдзельнікі мірнага шэсьця вымушаныя былі выйсьці на праезжую частку вуліцы Сурганава з-за рамонту дарогі. Менавіта такі маршрут для дэманстрантаў вызначыў Менгарвыканкам.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








