Суд над Паўлам Севярынцам пераносіцца на 14:30
22.05.2007.
Павал Севярынец выказаў некалькі вэрсіяў нечаканага суду. Магчыма, такім чынам улады спрабуюць залагодзіць пытаньне з эканамічнымі прэфэрэнцыямі. Таксам палітык не выключае, што, ведаючы яго пазыцыю да хуткага Кангрэсу дэмакратычных сілаў, ад яго чакаюць удзелу на ім. У любым разе ён папярэджвае, што ня выйдзе на свабоду коштам свайго раскайваньня: «Калі ад мяне запатрабуюць прызнаць віну — вярнуся ў Сітна».Па словах Паўла, міліцыянты выказваюць стоадсоткавую упэўненасьць у ягоным вызваленьні.
Сёньня ж, як паведамляе "Наша ніва". аналягічны суд адбудзецца і над Міколам Статкевічам, асуджаным па тым жа артыкуле, што й Павал Севярынец. Павал кажа, што дакумэнты на іх вызваленьні падрыхтавалі, не паведаміўшы палітвязьням.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








