Пасля адмены інстытута прапіскі ў Беларусі будзе больш жорсткае пакараньне за парушэньне правілаў пражываньня без рэгістрацыі
22.05.2007.
Прэзідэнт разглядае праект дакументаў, датычных адмены інстытута прапіскі ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на начальніка Упраўленьня па грамадзянству і міграцыі ГУЎС Мінгарвыканкама Мікалая Шэўчыка, перадае БелаПАН.Па словах спадара Шэўчыка, замест прапіскі ў пашпарце "будзе ставіцца адзнака аб месцы жыхарства".
Начальнік упраўленьня адзначыў, што "пасьля адмены інстытута прапіскі ў Беларусі будзе больш жорсткае пакараньне за парушэньне правілаў пражываньня без рэгістрацыі". Паводле праекту, рэгістрацыя аднаго чалавека можа праводзіцца на 15-ці метрах агульнай плошчы кватэры.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








