У Магілёве дазволены мітынг супраць скасавання льготаў
29.05.2007.
Магілёўскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне 1 чэрвеня мітынгу і пікету супраць праэкту закона аб адмене льготаў паведамляе Хартыя 97.11 траўня кіраўнікі абласных філіяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі працы і Партыі камуністаў Беларускай падалі ў выканкам Магілёва запрос аб правядзенні мітынгу. 28 траўня яны атрымалі адказ з дазволам.
Меркаванае месца правядзення мітынгу – пляцоўка каля Дома культуры, амаль на ўскраіне горада. Зараз заяўнікі прапаноўваюць магілёўскай моладзі далучыцца да мерапрыемства, разам заняцца яго падрыхтоўкай і правядзеннем.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











