Спынены яшчэ тры крымінальныя справы
29.05.2007.
Cпынены крымінальныя справы супраць актывістаў Аляксандра Урыўскага, Аляксандры Ясюк, Натальлі Старасцінай. Каб прыйсьці да такой высновы следчаму спатрэбілася роўна два месяцы.Нагадаем, што дэмакратычная актывістка з Барысава Аляксандра Ясюк была затрымана ўвечары 22 сакавіка. У яе знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка, што стала падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы. Аляксандр Урыўскі таксама быў затрыманы 22 сакавіка ўвечары. Усе актывісты абвінавачваліся ў "арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх” пад час святкаваньня Дня Волі
Раней у сувязі з адсутнасцю ў дзеяньнях складу злачынства пад час правядзеньня Дня Волі была спынена крымінальная справа ў дачыненьні да палітыка Вячаслава Сіўчыка.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










