Улады Берасьця дазволі правядзеньне пікету у Міжнародны дзень абароны дзяцей
30.05.2007.
Заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне 1 чэрвеня пікету падалі берасьцейскія арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), паведаміла Радыё Свабода.Паводле словаў першага сакратара гаркаму ПКБ Людмілы Дзенісенкі, пікет мае прыцягнуць увагу да скасаваньня льготаў, якое істотна адаб’ецца й на дзецях.
Дарэчы, пікет у Берасьці ўпершыню пройдзе на стадыёне “Лякаматыў”, які пабудаваны на месцы былых габрэйскіх могілак.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









