Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць беларускіх палітвязняў
30.05.2007.
Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў.Нямеччына, краіна-старшыня ЕС, зноў прапанавала Беларусі «пачаць паўнавартасны дыялог у рамках Еўрапейскай палітыкі дабрасуседства». У заяве падкрэсліваецца, што магчымасць пачатку супрацоўніцтва залежыць ад беларускага ўраду і выканання абавязацельстваў па шанаванню дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека.
Еўрасаюз лічыць, што дыялог магчымы пасля пачатку дэмакратычных рэформаў у Беларусі, паведаміў БелаПАН.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










