Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Учора на Нямізе сабраліся сваякі загінулых

31.05.2007.

Восем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, у пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі – большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма.

Учора, як паведамляе Радыё Свабода, на месцы трагедыі, каля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга”, сабраліся блізкія ахвяраў.

Памінаньне ахвяраў пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія загінулых рушылі хросным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама каля помнага знаку трагедыі.

Крымінальную справу за службовую нядбайнасьць былі распачалі супраць міліцэйскіх чыноўнікаў Менгарвыканкаму Віктара Русака і Міхаіла Кандраціна. Справа была спыненая ў 2002 годзе 25 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Пятро Кіркоўскі патлумачыў рашэньне сканчэньнем тэрміну даўніны.

Далей cуаўтарка кнігі “Трагедыя на Нямізе: факты, сьведчаньні, камэнтары» праваабаронца Тацяна Равяка:

Равяка: “Вельмі дзіўная фармулёўка, яна тады нас вельмі ўразіла: “тэрміну даўніны” чаго? Людзі памерлі, і тэрмін іхнага жыцьця скончыўся? Там тлумачылася, што такія справы не аказалі значнага ўплыву, нязначныя, і таму іх можна спыняць за тэрмінам даўніны”.

Тацяна Равяка адзначае, што да міліцэйскага кіраўніцтва, адказнага за ахову парадку ў часе масавых мерапрыемстваў не было нават маральных спагнаньняў: « Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования