Зьмітра Лісіенку аштрафавалі за графіці “Свабоду Шчукіну!”
20.06.2007.
Тэгі: адміністратыўная справа, Шчукін.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Ні на адным з двух судовых пасяджэньняў Зьміцер Лісіенка сваёй віны не прызнаў. Але судзьдзя палічыла вартымі даверу міліцэйскія пратаколы ды паказаньні міліцыянтаў-сьведкаў, якія праводзілі затрыманьне.
Зьмітра Лісіенку затрымалі ўначы 9 чэрвеня каля Віцебскай абласной управы Міністэрства ўнутраных справаў, на будынку якой зьявіўся надпіс “Свабоду Шчукіну!”.
Зьміцер распавёў, што прыехаў у Віцебск 6 чэрвеня, каб падтрымаць Валер’я Шчукіна падчас ягонага судовага працэсу.
Увогуле ж на менскага моладзевага актывіста ў Віцебску за тыдзень завялі тры адміністрацыйныя справы.
Яго аштрафавалі на 620 тысяч рублёў за непадпарадкаваньне міліцыі падчас разгону пікету каля Першамайскага райсуду, дзе судзілі Валер’я Шчукіна. Лісіенка заступіўся за дзяўчат, якіх міліцыянты зьбівалі й гвалтам цягнулі ў машыну.
Таксама актывіст адбыў трое сутак арышту за графіці “Свабоду Казуліну!”.
Навіны па тэме
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
25.09.2008 Андрэй Цянюта арыштаваны на 7 сутак
16.09.2008 М.Ільіна і Я.Скрабца арыштавалі на 5 сутак
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











