Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году

8 чэрвеня прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту правялі адмысловую прэс-канферэнцыю, прысьвечаную аналізу сітуацыі за першае паўгодзьдзе бягучага году. Адзначана, што за гэты час ніякіх пазітыўных зьменаў, датычных выкананьня правоў чалавека, у краіне не адбылося, а з набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя становіцца больш складанай

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году

У траўні ў Беларусі завяршыліся судовыя працэсы па чатырох палітычна матываваных крымінальных справах, вынесены два новыя сьмяротныя прысуды, разагнаныя некалькі мірных акцыяў, у тым ліку актывістаў руху сэксуальных меншасьцяў. У выніку сутычкі з міліцыянтамі моладзевы актывіст Зьміцер Пармон трапіў у шпіталь са зламанай ключыцай. Адміністрацыйны перасьлед у гэты час абмежаваўся ў асноўным прысуджэньнем штрафаў розных памераў, але было вынесена і некалькі арыштаў.

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2010 году

Асноўная падзея красавіка – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Паводле інфармацыі старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, 25 красавіка было абрана 21293 дэпутата мясцовых саветаў. Сярод абраных – 9 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў. Гэта 3 сябра партыі БХД, 5 сябраў партыі "Справядлівы сьвет" і адзін сябра БСДП (Грамада).

Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году

У лютым канфлікт паміж прызнаным і і непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар і прывёў да дыпламатычнага скандалу паміж Беларусьсю і Польшчай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары": этап фарміравання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Справаздача

У межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" эксперты падрыхтавалі справаздачу па 1-ым этапе - фарміраванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.

Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН

Гэтая падборка матэрыялаў падрыхтаваная ў жніўні-кастрычніку 2009 года групай беларускіх НДА для перадачы ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сувязі з падрыхтоўкай Універсальнага перыядычнага агляду выканання Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Матэрыялы ўтрымліваюць спасылкі на больш дэталёвыя даклады і публікацыі. У падрыхтоўцы матэрыялаў удзельнічалі наступныя арганізацыі: Міжнародная Федэрація правоў человека (FIDH), Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК), Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Праваабарончы цэнтр «Вясна», Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, выкарыстаныя матэрыялы Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году

У студзені ў Беларусі стартавала мясцовая выбарчая кампанія. Згодна з Указам прэзідэнта № 21 ад 18.01.2010 года, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 скліканьня Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка. Варта адзначыць, што гэта першая выбарчая кампанія, пад час якой на практыцы будуць выпрабаваныя новыя палажэньні, унесеныя напярэдадні ў Выбарчы кодэкс. Адразу пасля абвяшчэньня Указу аб прызначэньні выбараў, правядзеньне маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2009 году

Напрыканцы году падсумоўваліся вынікі мінулага году. 22 сьнежня кіраўніцтва кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі правяла адмысловую он-лайн-канфэрэнцыю, падчас якой канстатавала, што сёлета сітуацыя для апазіцыі была ня лепшай у параўнаньні з мінулым годам.

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, лістапад 2009 году

Лістапад у Беларусі пачаўся з народнай панікі, выкіканай эпідэміяй вострага віруснага захворваньня, якое часта заканчвалася ўскладненьнем пнеўманіяй. Нягледзячы на абвешчаную САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя) пандэмію “свінога грыпу”, у першы дзень лістапада намесьніца міністра аховы здароўя Валянціна Качан заявіла, што ў Беларусі эпідэміі “свінога грыпу” няма, хаця аналіз на сьвіны грып праводзіўся толькі ў цяжкіх выпадках захворваньня ці ў выпадках сьмерці.


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
סקס