Навіны на тэму: узнагароды
29.03.2008 Беларускiя жанчыны просяць ануляваць узнагароду, дадзеную Валянцiну Сукалу
Больш за 50 беларускiх жанчын просяць ануляваць узнагароджанне старшынi Вярхоўнага суда Валянцiна Сукалы прэмiяй Маскоўскага клуба юрыстаў "Фемiда" за 2007 год. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай адозве групы жанчын з розных рэгiёнаў Беларусi, якiя пацярпелi ад асаблiва цяжкiх злачынстваў, сваячак асуджаных i не згодных з рашэннямi судоў па сваiх грамадзянскiх справах.
05.03.2008 Зьміцер Дашкевіч атрымаў ордэн
Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: “Жыві ў свабодзе!”.
11.12.2007 Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў лаурэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год.
Гэтая ўзнагарода была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзе. У намінацыі “За абарону правоў чалавека і хрысціянскіх каштоўнасцяў” узнагароджваецца старшыня камітэта парафіі святога Язэпа ў г.Менску Івонна Мацукевіч. У намінацыі «За абарону правоў чалавека і свабоды творчасці» прэмію атрымоўвае творчая суполка «Пагоня». У намінацыі «За асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека» ўзнагароджваецца праваабаронца і жонка палітвязня Таццяна Клімава-Леановіч.
21.11.2007 Ананіч узнагародзілі за расправу над незалежнай прэсай?
Першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч удастоеная вышэйшай узнагароды XV Міжнароднай прафесійнай выставы "Прэса-2008", якая адкрылася сёння ў Маскве.
11.09.2007 У Мінску ўручылі прэміі імя Дзмітрыя Завадскага і дыплом імя Ігара Герменчука
10 верасьня ў Мінску тры беларускія журналісты – Генадзь Барбарыч, Анатоль Гатоўчыц і Наталля Макушына – атрымалі прэміі Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”, якую штогод уручаюць расійскі “Первый канал” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Цырымонія ўручэння была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаўся 8 верасня.
22.06.2007 У Нобэлеўскім інстытуце ўганаравалі беларускіх журналістаў
У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў – беларуская газэта “Наша Ніва”, беларускі моладзевы мультымэдыйны праект “СD-mag”, а таксама тры выданьні ад Расеі і Азэрбайджану.









