Навіны на тэму: амністыя
20.03.2008 Баранавіцкія апазіцыянеры павіншавалі мясцовую ўладу з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі
19 сакавіка 2008 года сябры партыі БНФ Сяргей Гоўша і Віктар Мязяк разам з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый Віктарам Сырыцам – “Рух “За свабоду”, Вячаславам Болбатам – БСДП(Г), Карнеем Пятровічам – БСДГ павіншавалі вышэйшае кіраўніцтва горада Баранавічы з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.
16.02.2008 А.Клімаў:"Першае – мне трэба адчуць сябе свабодным"
Сёньня а 6-й раніцы цягніком Калінкавічы-Менск дахаты ў Менск прыехаў былы палітвязень Андрэй Клімаў. На вакзале яго сустракалі маці, жонка, актывісты апазыцыі, сябры і журналісты.
12.01.2008 За амаль 2 месяцы амністыі на волю выйшлі толькі каля 250 чалавек
Як стала вядома Еўрарадыё, за няпоўныя 2 месяцы дзейнасці “Закону аб амністыі” на волю выйшлі толькі каля 250 асуджаных з 3512, на якіх амністыя, па падліках МУС, распаўсюджваецца. У першую чаргу тыя, хто кампенсаваў фінансавыя страты пацярпелым ад здзейсненага злачынства. Паспець кампенсаваць трэба да 24 красавіка.
28.11.2007 Таццяна Клімава: «Лукашэнка можа вызваліць палітвязняў»
Сёння ўступіў у сілу закон "Аб амністыі". У выніку амністыі ад адбывання пакарання могуць быць вызваленыя каля 3 500 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды – 1 682. Аднак сярод амніставаных, верагодней за ўсё, не будзе палітвязняў: былога кандыдата ў прэзідэнты краіны Аляксандра Казуліна, палітыка Андрэя Клімава, лідэраў «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава.
16.11.2007 Савет рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб амністыі»
16 лістапада члены Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхвалілі праект закону «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». У выніку каля 2,5 тысячы чалавек будуць вызваленыя ад адбываньня пакараньня, зь іх 1,6 тысяч асуджаных будуць вызваленыя зь месцаў пазбаўленьня волі.
31.10.2007 Колькі каштуе пазбегнуць суду?
Падчас абмеркавання праекту Закону “Аб амністыі” дэпутат Сяргей Касцян выказаў меркаванне, што калі скрадзеш 3-5 мільёны, але потым вернеш іх – адказнасці пазбегнеш, у адрозненне ад таго, хто ўзяў хабар у 100 долараў.
29.06.2007 Амністыі да кастрычніка не будзе
Законапраект так і не паступіў на разгляд у парламент - пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў камісіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю Палаты прадстаўнікоў.
25.06.2007 Амністыя адкладаецца на больш позні тэрмін
Праект закону аб амністыі ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта, як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня паведаміў міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў».











