Навіны на тэму: моладзь БНФ
18.02.2010 Франак Вячорка пакараны гауптвахтай
Былы кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, выказаў намер вылучацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Мазырскага раённага савету. Па словах старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі, пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Франак Вячорка ня можа быць вылучаны ад Партыі БНФ, бо паводле заканадаўства ў часе службы лічыцца беспартыйным. Ініцыятыўная група ў выпадку рэгістрацыі будзе зьбіраць за яго подпісы на тэрыторыі 25-й Станцыйнай акругі па выбарах у Мазырскі раённы савет.
09.06.2009 Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)
Раніцай 9 чэрвеня па вяртаньні з-за мяжы проста на памежным пераходзе быў затрыманы актывіст “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі. Як стала вядома, памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны. За гэты час у актывіста забралі на праверку ноўтбук і правялі асабісты дагляд. Інфармацыя пра тое, нібыта Антона Каліноўскага хочуць забраць у войска не падцвердзілася.
02.02.2009 Моладзь схадзіла ў парлямэнт і адміністрацыю прэзыдэнта
Прадстаўнікі моладзевых арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ 2 лютага перадалі ў камісію па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям'і і моладзі Палаты прадстаўнікоў і ў Адміністрацыю прэзыдэнта свае прапановы па законе аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
16.01.2009 Франака Вячорку супрацоўнікі КДБ гвалтоўна вывозяць са шпіталю (дапоўнена)
Як стала вядома праваабаронцам, прыкладна пасьля 10 гадзінаў раніцы ў вайсковы шпіталь, дзе прымусова абследаваўся лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка уламіліся супрацоўнікі КДБ і амапаўцы. Без тлумачэньня прычынаў яны загадалі Франаку тэрмінова зьбіраць асабістыя рэчы і паведамілі, што ён адправіцца разам з імі. На пытаньне "Куды?" адказу не прагучала. Падрабязнасці высьвятляюцца. Як паведаміў Франак Вячорка па тэлефоне, супрацоўнікі спецслужбаў на ягоныя настойлівыя просьбы заявілі, што ў дачыненьні да яго медычнае абследваньне завяршылася і зараз яго прымусова даставяць у ваенкамат. Франак запатрабаваў, каб яму паказалі заключэньне медыкаў аб прыдатнасьці да вайсковай службы. Аднак ніхто ніякіх папер яму не прадставіў. На гэтым сувязь з Франакам па мабільным тэлефоне абарвалася.
12.12.2008 Мінюст патрабуе тлумачэньні аб дзейнасьці “Моладзі БНФ”
Мінюст у тыднёвы тэрмін патрабуе накіраваць тлумачэньні, на якой падставе створаная і дзейнічае Моладзь БНФ.
04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)
3 снежня ўвечары ў Наваполацку ля клуба “Пластылін” былі затрыманыя старшыня мясцовай суполкі Моладзі БНФ Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын.
01.12.2008 Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ
Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
18.11.2008 Затрыманыя ў Мінску актывісты "Моладзі БНФ" адпушчаны
Затрыманыя ў Мінску актывісты маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" адпушчаны з міліцыі без складання пратаколаў.
31.10.2008 Распачатая кампанія "Мабільная сувязь па-беларуску"
Моладзь БНФ разам з Маладым Фронтам абвесьціла аб пачатку кампаніі "Мабільная сувязь па-беларуску", мэта якой прымусіць мабільных апэратараў перавесьці абслугоўваньне абанэнтаў на беларускую мову.
29.10.2008 Затрыманыя Франак Вячорка і Міхаіл Пашкевіч
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.
18.09.2008 З-за адмовы здаць адбіткі пальцаў актывіста выклікаюць у КДБ
Сябра Рады Моладзі БНФ Стась Багданаў быў выкліканы ў ваенкамат Савецкага раёну, дзе хлопца чакалі супрацоўнікі міліцыі, якія праводзяць масавую дыкталаскапічную рэгістрацыю.
15.08.2008 У Мінску - заява на антывайсковы мітынг
Моладзь БНФ даслала заяву ў Мінгарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў сувязі з грузына-расейскім канфліктам. Галоўным пасылам мітынгу, які мае быць праведзены 31 жніўня на пл.Якуба Коласа станецца лёзунг «НЕ ВАЙНЕ». Мітынг
01.08.2008 Супрацоўнікі КДБ дапытваюць пра выбух у Менску былога намесьніка старшыні Смаргонскай Моладзі БНФ
31 ліпеня былога намесьніка старшыні Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ, Жаромскага Вадзіма, забралі з працы і адвезьлі ў аддзел Смаргонскага КДБ, дзе пад пратаколам узялі тлумачэньне адносна тэракту 3 ліпеня, а пасьля ўзялі адбіткі пальцаў у будынку міліцыі.
16.07.2008 Франак Непрызваны
Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка прызнаны непрыгодным да вайсковай службы па стане здароўя. Такое заключэнне вынесла медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска.
18.06.2008 КДБ “лечыць” Алеся Каліту
Ваенныя дактары не могуць канчаткова паверыць у дыягназ, які паставілі кіраўніку Моладзі БНФ Алесю Каліце. У пятніцу ў Магілёўскім абласным шпіталі маладзёну пацвердзілі наяўнасць артэрыяльнай гіпертэнзіі. Аднак у ваенкамаце вырашылі падстрахавацца і накіравалі Каліту на яшчэ адно абследаванне – у Рэспубліканскі ваенны шпіталь.






